У Гродне сёлета актывізаваліся восы

|

Колькасць вусных рэкамендацый  па тэлефоне ў Гродзенскім абласным упраўленні МНС не лічылі.

На думку навукоўцаў, актыўнасць гэтых насякомых непасрэдна звязаная з сонечнай актыўнасцю. Таму ў 2012-2014 гады, у сярэдзіне чарговага сонечнага цыкла, восы актывізуюцца.

 

У выпадку наўпроставай пагрозы жыццю з боку вос і шэршняў грамадзянам неабходна звяртацца ў МНС. Пагроза ўзнікае ў выпадку, калі вас ужо пакусалі насякомыя альбо яны знаходзяцца непасрэдна ў жылым памяшканні  (балконы не лічацца).

 

Бясплатна выратавальнікі выязджаюць на выклікі школ, садкоў, сацыяльных установаў.

Астатнім дапамога абыйдзецца ў суму ад 200 да 800 тысяч беларускіх рублёў. Гэта залежыць ад адлегласці і цяжкасці працы, выкарыстання спецыяльнай тэхнікі.

Калі кватэра стаіць на ўліку ў ЖЭСе – усе выдаткі за яго кошт.

 

Паводле http://www.perspektiva-info.by

Здымак http://warre.ucoz.ru