У сярэдзіне тыдня гродзенскія сіноптыкі абяцаюць пацяпленне

|

26 верасня ў Гродне чакаецца пераменная воблачнасць, уначы і раніцай месцамі туман, пераважна без ападкаў, вецер паўднёва-усходні, 3-8 м/с.

Тэмпература паветра ўначы +5…+10, днём +17…+22.

 

27 верасня – без ападкаў, вецер паўднёвы 5-10 м/с, парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ўначы +7…+12, днём +20…+25.

Паводле папярэдняга прагноза  28 верасня захаваецца пераменная воблачнасць, днём на большай частцы вобласці пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы, дзённая тэмпература паветра +16…+21.

29 і 30 верасня днём будзе ад +14 да +19, месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы.