«Hippie Party» ад Гарадзенскага форума

|

Тэматычныя строі, музыка згодна з густамі хіпі 60-ых і пачатку 70-ых гадоў мінулага стагоддзя, кал’яны і каля 30 чалавек удзельнікаў – так у некалькіх словах можна акрэсліць гэтую вечарыну.

 

Па словах удзельнікаў, падобныя мерапрыемствы ў горадзе будуць працягвацца і гэта «сустрэча форумцаў» ужо не першая тэматычная вечарына. Былі паці прысвечаныя іншым субкультурам: рэпу і панку. А найбольш касцюмаванае шоў чакае прадстаўнікоў гарадзенскага форума у канцы кастрычніка – пачатку лістапада, калі на адным са старых млыноў непадалёк ад Гродна адбудзецца штогадовае святкаванне Хэлоўіна.

 

Фота карыстальнікаў Гарадзенскага форума