Вызначыліся лепшыя рэпарцёры месяца ў “Тваім стылі”

|

Аўтараў лепшых матэрыялаў, змешчаных у студзені на старонках інтэрнэт-праекту “Твой стыль” вызначалі аўтарытэтныя беларускія журналісты Сяргей Астраўцоў і Наталля Якавенка

Рэктарская лыжня, лепшы снегавік і збор шышак у Дзень закаханых

|

У нядзелю, калі большасць гарадзенцаў будуць дарыць адзін аднаму «валянцінкі», Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы правядзе спартова-культурнае свята «Дзень здароўя». Зрэшты, каханне і здароўе паняцці не супрацьлеглыя.

Сын забіў маці, пагрузіў у санкі і прывёз дадому

|

У Лідскім раёне сын збіў маці да смерці: труп жанчыны 1949 г. н. выявілі дактары хуткай дапамогі ў двары жылога дома ў вёсцы Гердзеўцы. Па словах непрацуючага сына памерлай, які выклікаў медбрыгаду, жанчыне раптам стала кепска…

Недатыкальнасць дзяцей пад адмысловым назіраннем пракуратуры

|

Занепакоенасць органаў пракуратуры Гродзенскай вобласці пасля правядзення адпаведных праверак выклікае сітуацыя захавання палавой недатыкальнасці дзяцей: у вобласці расце захворванне дзяцей венерычнымі хваробамі.

Пазітыўны рок на лялечнай сцэне

Упершыню мінскі гурт «Дзеці Дзяцей» прыедзе з канцэртам у Гродна. Тэленавіты і малады гурт з вакалісткай Ганнай Хітрык, вядомай не толькі ў музыцы, але і на тэлебачанні і на тэатральных падмостках, выступіць у Лялечным тэатры.

Свабодная зона пашыраецца таварамі, паслугамі і працоўнымі

|

СЭЗ «Гроднаінвест» у мінулым годзе павялічыла рэалізацыю імпартазамяшчальнай прадукцыі на 80%. Гэта: каўбасная абалонка, кармавыя дадаткі для жывёлаў, плёнка для ламінавання мэблі, медыцынская вата, металаапрацоўчыя машыны, сродкі абароны раслін і інш.

За бясплатныя канцэрты дзяржава прымушае плаціць

|

Справа Гродзенскай падатковай інспекцыі да фірмы «Палоніка» скончылася ўчора ў абласным гаспадарчым судзе на карысць, вядома, першай. Фірма павінна заплаціць штраф у памеры 3,5 млн. рублёў і вярнуць прыбытак ад «забароненага» віду дзейнасці ў памеры каля 40 млн. рублёў.

Цягнікі і вакзалы гарадзенца Пятра Горбача

|

Доктар Гродзенскай станцыі хуткай медыцынскай дапамогі, загадчык падстанцыяй №1 Пётр Горбач, акрамя сваёй стваральнай працы, мае вельмі стваральнае хобі: ён робіць копіі паравозаў і цягнікоў, макеты чыгуначных вакзалаў і населеных пунктаў.

У Гродне няма роўных «Градэну»

У нядзелю скончыўся зімовы чэмпіянат Гродна па футболе сярод аматарскіх каманд. У халодныя зімовыя выходныя, у дождж і снег на штучным полі спарткомплексу «Нёман» палалі сапраўдныя жарсці.

Пераможца вызначыўся толькі ў апошні дзень турніра.

Нашумелы фільм «Аватар» зноў у Гародні

|

З 5 па 11 лютага кінатэатр «Кастрычнік» прапануе гарадзенцам яшчэ раз акунуцца ў яркі мір фільма «Аватар» (рэжысёр Джэймс Камеран). Прэмьерны паказ фільма ў Гародні адбыўся ў снежні мінулага года.