Сын забіў маці, пагрузіў у санкі і прывёз дадому
Аднак праведзеная экспертыза паказала, што смерць пенсіянеркі наступіла ад пераломаў грудзіны і рэбраў, разрываў лёгкага, печані і вострай страты крыві. Як высветлілі супрацоўнікі праваахоўных органаў, жанчына памерла ад пабояў уласнага сына. Той жорстка збіў яе, калі яны разам вярталіся дахаты з гасцей, потым сам жа пагрузіў жанчыну на санкі і прывёз дадому.
Падазраваны затрыманы, у яго дачыненні ўзбуджаная крымінальная справа па арт.139 ч.1 «Забойства». Раней мужчына быў судзімы за прычыненне цяжкіх цялесных пашкоджанняў.
Па інф. прэс-службы УУС Гродзенскага аблвыканкама. Фота http://www.proza.ru