У Гродне прэзентуюць “Гарадзенскі каларыт”

|

Адкрыццё выставы прысвечанай 20-годдзю Народнага аматарскага аб’яднання майстроў і мастакоў-аматараў абласнога цэнтра адбудзецца 28 лютага ў Гарадзенскай выставачнай зале.

За тры месяцы Гродзенская вобласць страціла 1400 чалавек

|

Калі, па звестках Гродзенскага ўпраўлення статыстыкі, 1 лістапада 2011 года ў вобласці пражывалі 1 мільён 62 тысячы 400 чалавек, то 1 лютага 2012 года, спасылаецца на Нацыянальны статыстычны камітэт БелТА, – 1 мільён 61 тысяча чалавек.

Пракуратура папярэдзіла гарадзенскую журналістку

|

27 лютага Гарадзенская пракуратура афіцыйна папярэдзіла журналістку Гражыну Шалкевіч за працу з замежнымі сродкамі інфармацыі. Супрацоўнік пракуратуры адмовіўся выдаць журналістцы копію папярэджання.

Гран-пры фестывалю “Каложскі дабравест” атрымаў дзіцячы хор з Масквы

|

У ХІ Міжнародным фестывалі праваслаўных песнапенняў “Каложскі дабравест” акрамя беларускіх калектываў удзельнічаць госці з Грэцыі, Румыніі, Польшчы, Сербіі, Расіі, Украіны.

Карчма Тызенгаўза патрабуе рамонта

|

Карчма, пабудаваная ў Гродне напрыканцы XVIII стагоддзя, патрабуе рамонта. У помніка архітэктуры, які раней уваходзіў у комплекс каралеўскай рэзідэнцыі Аўгустова, аблятае тынкоўка, а апошнія ўнутраныя працы ў будынку вяліся 15 год таму.

У Ваўкавыскім раёне маці і сын загінулі пры пажары

|

26 лютага а 02.09 маці і яе 16-ці гадовы сын загінулі пры пажары ў вёсцы Альшымава, што на Ваўкавышчыне.

У Гродне пройдзе першы Ўсебеларускі з’езд каталіцкіх мас-медыя

|

Пра гэта на адкрытым навукова-практычным семінары “Евангелізацыя і новыя сродкі камунікацыі”, які прайшоў у Баранавічах, паведаміў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі архіепіскап Тадэвуш Кандрусевіч.

“Белтэлекам” падвышае кошты інтэрнэт-тарыфаў на 10%

|

РУП “Белтэлекам” з 1 сакавіка 2012 года падвышае кошты  на доступ у інтэрнэт безлімітных тарыфных планаў.

Выйшаў указ прэзідэнта ў дачыненні да вясковых хат

23 лютага прэзідэнтам краіны падпісаны ўказ №100 «Аб мерах па ўдасканальванні ўліку і скарачэнні колькасці пустых і старых дамоў у сельскай мясцовасці».

У Дзятлаве пад коламі аўто апынулася жанчына

|

З-за адсутнасці прастранства для здзяйснення манеўру, кіроўца спрычыніўся да ДТЗ у якім загінула 77 гадовая пенсіянерка.