Пракуратура папярэдзіла гарадзенскую журналістку
Гражына Шалкевіч:
– Далі афіцыйнае папярэджанне за працу без акрэдытацыі на замежныя СМІ. Паказалі раздрукоўкі матэрыялаў з інтэрнэт-старонкі Рацыі: матэрыял пра ўгодкі паўстання Каліноўскага, што адзначаліся ў Свіслачы; матэрыял пра батлеемскі агонь…Адмовілі даваць копію папярэджання. Патлумачылі, што гэта пракурорскае “рэагіраванне”.
13 ліпеня Гражына Шалкевіч была аштрафавана судом Ленінскага раёна Гродна на 30 базавых адзінак (1 млн. 50 тыс. руб.). Тады журналістку абвінавацілі ва ўдзеле у несанкцыянаванай маўклівай акцыі 3 ліпеня, а 30 студзеня карэспандэнтку папярэдзілі ў КДБ.
Сёння тэлефонны выклік на размову ў Гродзенскае ўпраўленне КДБ атрымаў Андрэй Мялешка, сябра ГА “БАЖ”.
Андрэй Мялешка:
– Званіў нейкі маёр Жукаў і запрашаў на размову. Я сказаў, што без позвы не пайду. На што ён адказаў, што я яе атрымаю ўласна ў рукі, калі прыйду. ..Атрымаю позву пад роспіс – толькі тады і пайду.
Здымак new.racyja.com