Завяршаецца працэс аб’яднання “Гродна Азота” і “Гродна Хімвалакно”
На агульным сходзе акцыянераў абодвух гродзенскіх прадпрыемстваў зацверджаныя змены і дадаткі ў статут, а таксама склад назіральнай рады.
На агульным сходзе акцыянераў абодвух гродзенскіх прадпрыемстваў зацверджаныя змены і дадаткі ў статут, а таксама склад назіральнай рады.
Больш за 2 тыдні на дарогах Гродзенскай вобласці не было зарэгістравана ніводнага наезду на дзяцей. І вось учора 6-гадовы хлопчык збіты на вуліцы Багуцкага.
Памятную манету “Ікона Прасвятой Багародзіцы “Жыровіцкая” серыі “Праваслаўныя цудатворныя іконы” Нацбанк уводзіць у абарачэнне 16 верасня.
Часовыя нязручнасці гродзенцы церпяць толькі з 12 да 14 верасня, пакуль супрацоўнікі памежнай і мытнай службаў перавозяць абсталяванне ў новае памяшканне, і не праводзяць дагляд пасажыраў на чыгунцы.
З 15 верасня візавыя анкеты будуць прымацца толькі пасля абавязковай электроннай рэгістрацыі, у вызначаны дзень і час. Да гэтага моманта, як высветлілася, рэгістрацыя мела рэкамендацыйны характар і існавала паралельна з прыёмам па “жывой чарзе”.
Мэтай запланаванага на 17-18 верасня мерапрыемства з’яўляецца аб’яднанне намаганняў аматараў ровара з усё краіны па ўдасканаленні гарадской інфраструктуры. Удзел у Форуме збіраюцца ўзяць прадстаўнікі ўсіх абласных цэнтраў Беларусі. У час імпрэзы адбудзецца прэзентацыя дзейнасці розных велаініцыятываў краіны, абмен досьведам працы з мясцовымі ўладамі, а таксама досьведам арганізацыі гарадскіх вела-мерапрыемстваў.
Абраныя ўдзельнікі праекта пройдуць тыднёвы навучальны курс ў Вільні і возьмуць удзел у міжнароднай місіі па назіранні за выбарамі ў адной з еўрапейскіх краін.
Сталі вядомыя фільмы, паказ якіх пройдзе ў Гродне ў межах Манхэтанскага фестываля.
Адкрыццё персанальнай выставы гродзенскага графіка Юры Якавенкі адбылося 8 верасня ў Новым замку.
8 верасня ў Гродне прайшоў кастынг на тэлевізійнае шоў канала АНТ «Акадэмія талентаў”. Гэты конкурс СМІ ўжо паспелі ахрысціць беларускай «Фабрыкай зорак».