Выява іконы Маці Божай Жыровіцкай з’явіцца на манеце
Манета простакутнай формы памерам 30х45мм выраблена з сплава пробы 925.
Вага манеты 31,1г, намінал 20 беларускіх рублёў.
На рэверсе манеты – выява іконы Маці Божай Жыровіцкай з адпаведным надпісам.
Выявы німбаў над Багародзіцай, Ісусам Хрыстом і зоркі на вопратцы Багародзіцы выкананыя золатам.
Манета адбітая на манетным двары ў Карлсфельдзе, Германія, накладам да 10 тысяч штук.
Яна можа выкарыстоўвацца ў якасці плацёжнага сродка Рэспублікі Беларусь.
Абраз Маці Божай Жыровіцкай ушаноўваецца і праваслаўнымі, і каталікамі як цудатворны.
Паводле падання, у 1470 годзе пастушкі знайшлі на грушовым дрэве ў вёсцы пад Слонімам высечаную з каменя выяву Багародзіцы. Копія абраза, намаляваная ў Рыме, у 1723 годзе была прысланая ў ВКЛ і каранаваная папай Бенядыктам 13.
Гэты абраз, першы каранаваны на тэрыторыі сучаснай Беларусі, захоўваецца ў касцёле св.апостала Андрэя ў Слоніме.