«Акадэмія талентаў» знайшла свае таленты

На кастынг завіталі не толькі жыхары горада, але і людзі з раёнаў вобласці.

>

Маладая спявачка Віялета разам з бацькам прыехала з вёскі Вялікія Эйсманты Бераставіцкага раёна, каб паспрабаваць сваё шчасце на тэлеэкранах.

 

А вось гарадзенец Саша не мог рашыцца стаць у чаргу і паказаць журы свае таленты.

Работнікі канала АНТ падчас кастынгу падыходзілі да прэтэндэнтаў, бралі інтэрв’ю і прасілі паказаць свае таленты.

 

Вынікі кастынгу стануць вядомыя крыху пазней.

 

Фота аўтара