Зноў дзіця пад коламі машыны
Учора пасля 20 гадзін, як паведамляе сайт Гродзенскай ДАІ, 25-гадовая дзяўчына на ўласным “Фордзе” падвозіла сяброўку на вуліцу Горкага.
Каля аўташколы на Багуцкага з правага боку на дарогу нечакана выбег хлопчык, які перад гэтым стаяў з сябрам на тэхнічным тратуары (пешаходнага пераходу ў гэтым месцы не было).
Дзяўчына за рулём у прыцемках дзяцей не бачыла і зрэагаваць не паспела.
Хлопчык упаў на капот, пасля адляцеў да бардзюра, а кіроўца настолькі спужалася і разгубілася, што па інерцыі праехала яшчэ метраў 40.
У прэс-службе Гродзенскай ДАІ “Твайму стылю” паведамілі, што хлопчык атрымаў дастаткова цяжкія траўмы, адна з іх – траўма галавы, дзіцяці зроблена аперацыя.
На фота: Сляды ад сутыкнення засталіся на капоце машыны.
Фота з сайта http://gaigrodno.by