XIV Манхэтанскі фестываль кароткаметражнага кіно ў Гродне

|

Конкурсныя паказы найбуйнейшага ў свеце агляду кароткаметражнага кіно – Манхэтэнскага фестываля – упершыню пройдуць у Гродне.

Пляцоўкай для прагляду і працы глядацкага журы з 30 верасня да 2 кастрычніка арганізатары абралі кінатэатр “Чырвоная зорка”.

Наваградак адзначае 500-годдзе атрымання магдэбургскага права

|

Першая сталіца Вялікага княства Літоўскага, якая налічвае амаль 970 гадоў ад заснавання, будзе святкаваць 9-10 верасня.

Гродзенскія дзеці перамаглі ў міжнародным экалагічным конкурсе

|

Вучань пачатковай СШ №1 Ягор Кандрашук (8 гадоў) і навучэнка СШ№16 Ганна Календа (12 гадоў) сталі прызёрамі міжнароднага адукацыйнага мастацкага экалагічнага конкурса “Пусці карані ў сваім горадзе”, заняўшы 1 і 2 месцы ў дзіцячай катэгорыі.

Кошт паездкі ў гродзенскіх аўтобусах узрасце да 800 рублёў

|

Такім чынам гродзенскія тарыфы на праезд зраўняюцца з коштам аўтобусных білетаў у Гомелі і будуць на 150 рублёў таннейшыя за мінскія.

Няма кіраўніка і бухгалтара – няма АЭС

У Мінску не могуць назваць тэрміны пачатку будаўніцтва АЭС, пакет пагадненняў з Расіяй дагэтуль не падпісаны.

Інвалід 3-й групы сплоціць штраф за ўдзел у “маўклівай акцыі”

|

Сёння Гродзенскі абласны суд пакінуў без зменаў пакаранне інваліду 3-й групы Яўгеніі Васьковіч, якую затрымалі падчас акцыі маўклівага пратэсту 6 ліпеня.

“Нёман” і “Дынама” вырашылі лёс Алега Гарошкі

Абаронца “Нёмана” Алега Гарошка падпісаў аднабаковы кантракт з мінскім хакейным клубам “Дынама”.

У Гродзенскай вобласці асуджаны замежныя наркадылеры

|

Замежнікі спрабавалі ўвезці  буйную  партыю наркотыкаў, накіроўваючыся ў Беларусь праз зялёны канал.

Сёння гродзенскія студэнты і школьнікі пачалі працаваць на ўборцы бульбы

|

Дапамагаць вяскоўцам на палетках будуць 5 тысяч гродзенскіх школьнікаў, 2,5 тысячы навучэнцаў ПТВ, 1,5 тысячы навучэнцаў сярэдніх спецыяльных навучальных установаў і каля тысячы студэнтаў.

4 тысячы ноўтбукаў пад выглядам рыбы спрабавалі правезці праз беларускую мяжу

|

Грузавы аўтамабіль “Вольва” ішоў праз Беларусь транзітам з Вялікабрытаніі ва Ўкраіну.

Кіроўца – жыхар Гродзенскай вобласці – прадставіў супрацоўнікам Ашмянскай мытні дакументы аб тым, што перавозіць партыю свежамарожанай рыбы.