“Нёман” і “Дынама” вырашылі лёс Алега Гарошкі
Як пазначаецца на сайце “Дынама-Мінск”, Алег Гарошка падпісаў кантракт тэрмінам на 1 год. Гэта азначае, што хакеіст па ходу сезону не можа быць адасланы ў каманду беларускай экстралігі “Гомель”, які з’яўляецца фарм-клубам мінскага “Дынама”.
У ліпені з Алегам Гарошкам “Дынама” падпісаў дамову на выпрабаваўчы тэрмін. Пасля перадсезоннай падрыхтоўкі ў мінскім “Дынама” трэнерскі штаб вырашыў прапанаваць хакеісту ўвайсці ў склад каманды. Аднак “Нёман” і “Дынама” доўгі час не маглі ўзгадніць памер кампенсацыі за хакеіста.
– У выніку доўгіх перамоваў мы змаглі дасягнуць пагаднення, – гэтак пракаментаваў пераход “нёманаўскага” гульца ў каманду “зуброў” спартыўны дырэктар “Дынама” Ігар Матушкін. – Хачу падзякаваць кіраўніцтву хакейнага клубу “Нёман” за разуменне і за тое, што яно пайшло насустрач жаданню “Дынама” бачыць Алега Гарошку ў сваіх шэрагах.
Заўтрашнюю гульню чэмпіянату Беларусі “Нёман” згуляе з “Юнацтвам” ўжо без Алега Гарошкі.
Здымак з goals.by