Сёння гродзенскія студэнты і школьнікі пачалі працаваць на ўборцы бульбы

|

У першую чаргу да працы будуць прыцягвацца студэнты Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта – адпаведныя дамовы ўжо заключаныя, але папрацаваць давядзецца і іншым.

За месяц працы студэнтзможа зарабіць да 400 тысяч рублёў.

На сёння, паведамляе БелТА, у Гродзенскай вобласці бульбу прыбралі толькі на 8,4% агульнай плошчы, накапана 15,3 тысячы тон бульбы.

Калі ўлічыць, што пад бульбу ў вобласці адведзена 6,6 тысячы гектараў (на 1,3 тысячы га больш, чым летась), то працы хопіць на ўсіх.

Фота з сайта http://respublika.info