Жыхары Гродзеншчыны актыўна здаюць чарніцы

Сёлетні сезон багаты на чарніцы: у насельніцтва закупілі 230 тон ягады, што ў два разы больш, чым у мінулым годзе. Да канца сезону Гродзенскі аблспажыўсаюз спадзяецца нарыхтаваць яшчэ 400 тон чарніц.

Чарговая “гарачая серада” у Гродна: удзельнікаў мала, ёсць затрыманні

|

Колькасць міліцыі і супрацоўнікаў КГБ у цэнтры горада і ў раёне аўтавакзала перавышала колькасць тых, хто прыйшоў на акцыю.

Расійскія канцэрны абвяргаюць факт вядзення перамоваў аб прыватызацыі “Азота”

|

Найбуйнейшае гарадзенскае прадпрыемства фігуравала ў спісе беларускіх кампаній, якія могуць быць прыватызаваныя інвестарамі з Расіі.

Яшчэ адна гарадзенская журналістка пакараная штрафам “за ўдзел у акцыі пратэсту”

|

Суд Ленінскага раёна Гродна аштрафаваў сёння на 30 базавых адзінак (1 млн. 50 тыс. руб.) Гражыну Шалкевіч. Журналістку абвінавацілі ва ўдзеле у несанкцыянаванай акцыі 3 ліпеня.

Беларускія жаўнеры перапахаваныя ў Польшчы

|

У нядзелю 10 ліпеня, пасля сямідзесяці год, пятнаццаць беларускіх жаўнераў, забітых гітлераўцамі ў першыя дні нямецкага наступлення 1941 года, дачакаліся ўрачыстага пахавання.

Слупскіх «сяброў Гродна» праверыць МЗС

|

Міністэрства замежных спраў Польшчы збіраецца бліжэй прыглядзецца да красавіцкага візіта дэпутатаў слупскай гарадской рады ў Гродне.

Юбілейная Х пілігрымка Гродна-Рось

|

Ужо ў дзясяты раз пілігрымы з Гродна наведаюць санктуарый Ісуса Журботнага ў Росі, які славіцца цудамі ў 1618 года. Традыцыйнае паломніцтва адбудзецца 5-8 жніўня (пятніца-панядзелак).

А. Арэхва: Уступныя іспыты ў польскія ВНУ былі пад пагрозай

|

Юнакі і дзяўчаты з Гарадзеншчыны змагаюцца за магчымасць вучыцца ў польскіх вышэйшых навучальных установах. Уступныя экзамены праходзяць у памяшканні польскага консульства ў Гродне. Тут маладыя людзі пішуць тэсты, а потым накіроўваюцца на сумоўе.

15 ліпеня ў Гродзенскай вобласці разгорнецца дадатковы школьны гандаль

|

З гэтага дня ў горадзе і раёнах адкрыюцца 25 сталых школьных кірмашоў. Яшчэ 50 будуць працаваць па выходных.

Сямігадовая рэканструкцыя гродзенскага заапарку скончыцца ў кастрычніку

|

Пра гэта “Твайму стылю” паведамілі ва ўпраўленні капітальнага будаўніцтва Гродзенскага аблвыканкама.

Гродзенцы чакалі адкрыцця абноўленага заапарку ўжо ў ліпені, але на сёння будаўнікі скончылі толькі 70% прац.