Расійскія канцэрны абвяргаюць факт вядзення перамоваў аб прыватызацыі “Азота”

|

Як паведамілі naviny.by са спасылкай на РИА «Новости», спіс быў учора агучаны журналістам у Маскве прэм’ер-міністрам Беларусі Міхаілам Мясніковічам.

 

Паводле яго, у перамовах наконт магчымай прыватызацыі “Азота” удзельнічаюць буйныя расійскія канцэрны “Роснефть” і “СИБУР Холдинг”.

 

Кіраўніцтва абодвух канцэрнаў, аднак, абвергла гэтую інфармацыю.

 

Як паведамляе агенцтва “Інтэрфакс”, прадстаўнік “Роснафты” заявіў, што “у цяперашніх умовах дзяржактывы Беларусі” ім не цікавыя.

 

– Работнікі “Азота” нічога не ведаюць пра магчымую прыватызацыю – каментуе сітуацыю старшыня Незалежнага прафсаюзу работнікаў “Азота” Сяргей Антусевіч.

 

– Прадпрыемства было цікавае многім у сярэдзіне 90-х. Пасля таго аніякіх сур’ёзных размоваў на гэты конт на прадпрыемстве не было.

 

Па звестках газеты “Беларусы и рынок”, намінальны кошт пакета акцый “Азота” складае каля 700 млрд. бел. руб.