Жыхары Гродзеншчыны актыўна здаюць чарніцы

Кошты на нарыхтоўку чарніц у гэтым годзе складаюць 15-17 тысяч рублёў за кілаграм. Ягады ў насельніцтва прымаюць рознічныя гандлёвыя кропкі, прыёма-нарыхтоўчыя пункты і нарыхтоўшчыкі Гродзенскага абласнога спажывецкага саюзу. Пакуль сёлетнімі аб’ёмамі ягад, якія здае насельніцтва, гродзенскі аблспажыўсаюз задаволены:

 

На дадзены момант аб’ёмы нарыхтоўкі ягад большыя, чым у мінулым годзе. Найбольш зараз нясуць чарніц, бо на яе сезон. Больш здаюць вішні, чым у мінулым годзе, бо яе ўрадзіла тады мала, – кажа начальнік упраўлення нарыхтовак і знешнеэканамічнай дзейнасці Гродзенскага аблспажыўсаюзу Алена Жук.У сувязі з павелічэннем аб’ёмаў нарыхтовак мы адкрылі 17 дадатковых прыёма-нарыхтоўчых пунктаў.

 

Па словах адной з жыхарак Ліхачоў, назбіраць 3 літры чарніц можна двум чалавекам за 2 гадзіны. Калі ягады добрыя, то 3 літры за дзве гадзіны можа назбіраць і адзін чалавек.

 

Продаюць ягады таксама ўздоўж дарог ці адразу каля лесу – прасцей, чым стаяць на рынку, але выгодней, чым здаваць на загатоўку. Традыцыйна шмат здаюць у Парэччы, дзе лясы багатыя на чарніцы.

 

Прадаваць назбіраныя чарніцы на міні-рынках больш выгодна – шклянка суніц ці чарніц каштуе 5 тысяч, літровы слоік, а гэта менш за кілаграм, – 15 тысяч.

 

Парэчкі, вішню аблспажыўсаюз здае на Гродзенскі кансервавы завод і на перапрацоўчыя прадпрыемствы для вырабу пладова-ягадных він. Чарніку замарожваюць і адгружаюць на экспарт.