Гарадзенца прысудзілі да 13 гадоў калоніі за перавозку амаль 40 кг наркотыкаў
Жыхар Гродна прыгавораны да 13 гадоў калоніі за перавозку амаль 40 кг наркотыкаў, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА памочнік пракурора Гродзенскага раёна Артур Валентукевіч.
Жыхар Гродна прыгавораны да 13 гадоў калоніі за перавозку амаль 40 кг наркотыкаў, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА памочнік пракурора Гродзенскага раёна Артур Валентукевіч.
Праверка сістэмы апавяшчэння насельніцтва пройдзе на Гарадзеншчыне 28 верасня. Гэта неабходна, каб пераканацца ў тэхнічнай працаздольнасці сістэмы на выпадак рэальных надзвычайных сітуацый або стыхійных бедстваў.
Хто яны – гарадзенскія птушкі? Дзе іх шукаць? Што патрэбна, каб іх пабачыць, пачуць, пазнаць? Якіх птушак можна паказаць дзецям у ваколіцах Горадні? На гэтыя і іншыя вашыя пытанні адкажа беларускамоўны спецыяліст: пра альтэрнатыўны спосаб баўлення часу на прыродзе распавядзе Дзьмітры Вінчэўскі – арнітолаг, бёдвотчар, актывіст Гарадзенскага аддзялення ГА “Ахова птушак Бацькаўшчыны” і рэдактар сайту “Птушкі штодня” www.birdwatch.by.
Добраахвотнікі з усёй краіны прыбяруць лясы, берагі рэк і ўскраіны гарадоў ад смецця ў ходзе акцыі “Зробім!”. Арганізатары запрашаюць паўдзельнічаць кожнага, хто хоча бачыць прыроду чыстай! Гэта будзе ўжо другая падобная акцыя ў 2016 годзе. У папярэдняй, якая прайшла 9 красавіка, прынялі ўдзел больш за 20 тысяч валанцёраў з 43 населеных пунктаў. Тады за дзень удалося ачысціць лясы, берагі рэк і зоны адпачынку ад больш чым 500 тысяч літраў смецця.
Стала вядома, што, апроч Мінска, група «Акіян Эльзы» ўключыла ў гастрольны графік яшчэ пяць гарадоў Беларусі, сярод якіх – Гродна. У снежні музыкі выступяць на лядовых арэнах абласных цэнтраў, піша AFISHA.TUT.BY.
Слухаеце радыё і ўяўляеце сябе на месцы радыёвядучага? Марам пара спраўджвацца – запрашаем вас у Школу радыёвядучага. Заняткі вядзе вядомая радыёвядучая, начальнік аддзела радыёвяшчання Радыё MFM 105.0 і інфармацыйнага вяшчання тэлебачання тэлеканала «Гродна плюс» Ульяна Шубко.
Сотавыя аператары ў самы бліжэйшы час гатовыя забяспечыць беларускі грамадскі транспарт Wi-Fi кропкамі доступу пасля таго , як Мінсувязі істотна спрасціла гэты працэс, піша TUT.BY.
Новы для Беларусі від жывёл, раней не ўласцівы нашай краіне, зафіксаваны ў Бераставіцкім раёне – там выявілі некалькіх шакалаў. Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведаміў інжынер-паляўніцтвазнавец Ваўкавыскага лясгаса Анатоль Пронін.
Платформа polskijazyk.pl, створаная адмыслова для рускамоўных людзей, якія хочуць авалодаць польскай мовай, існуе ўжо год. Кожны можа бясплатна праходзіць заняткі на ўзроўнях ад A1 да B1, а неўзабаве на сайце з’явяцца і заняткі больш высокага ўзроўню.
Для гарадзенцаў арганізуюць экскурсіі на смеццеперапрацоўчы завод, які да канца года будзе запушчаны ў ваколіцы абласнога цэнтра. Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведаміў начальнік упраўлення жыллёва-камунальнай гаспадаркі Гродзенскага аблвыканкама Алег Шафранскі.