Гарадзенца прысудзілі да 13 гадоў калоніі за перавозку амаль 40 кг наркотыкаў
Падазроны быў спынены для праверкі ў пункце пропуску “Брузгі” пры вяртанні з Польшчы. Паводзіны кіроўцы выклікала падазрэнні ў супрацоўнікаў мытні, таму яго легкавы аўтамабіль адправілі на паглыблены дагляд. З дапамогай “Рапіскана” ў багажным адсеку знайшлі тайнік, у якім знаходзілася каля 20 кг марыхуаны, 14 кг гашышу і 5 кг таблетак, якія змяшчаюць асабліва небяспечнае псіхатропнае рэчыва.
Падазраваны адмаўляў сваю віну і сцвярджаў, што пра схованку ён нічога не ведаў. Але ў ходзе разбіральніцтва праваахоўнікі ўстанавілі іншае.
Суд Гродзенскага раёна прызнаў гродзенца вінаватым і прысудзіў да пакарання ў выглядзе 13 гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці.