Другая акцыя супраць аўстрыйскага банка Raiffaisen Bank

|

Арганізатары акцыі, якая прайшла 25 красавіка, выказвалі сваю незадаволенасць супрацоўніцтвам банка з беларускімі ўладамі.

Сярэдняя дэкадная тэмпература ў Гродне чакаецца на 5 градусаў вышэй за норму

|

Сёння ўначы месцамі магчымыя кароткачасовыя дажджы і навальніцы.

Заўтра, 26 красавіка, будзе да 20 градусаў цяпла, вецер слабы няўстойлівы, без ападкаў, пераменная воблачнасць.

У Гродзенскай вобласці засталося 128 жыхароў, старэйшых за 100 гадоў

|

Па ўсёй Беларусі, паведамляе  БелТА,   жыве 545 доўгажыхароў.

Паўгады таму іх было  560, а восенню 2010 года –  637 чалавек

«Хронікі Амбера»: па гарадах і вёсках Гарадзеншчыны

|

Гарадзенская каманда Elks off St. Hubert перамагла логікай і хуткасцю пад час гульні «Хронікі Амбера. Па слядах Корвіна», што адбывалася па Іўеўскаму раёну ў мінулыя выходныя.

Рок-байк-фэст “Хавайся ў бульбу” пройдзе на турбазе ў 35 км ад Гродна

|

На  VIII Міжнародны фэст 27-29 красавіка арганізатары чакаюць байкераў з усёй постсавецкай прасторы, Польшчы і Германіі.

Адказу пакуль няма, але заяўнікаў папярэдзілі

|

Актывісты Аб’яднанай грамадзянскай партыі (АГП) папярэджаныя аб ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі. Два прадстаўнікі гарадзенскай суполкі АГП напісалі ў Гродзенскі гарвыканкам заяву аб правядзенні ў гарадскім парку Жылібера інфармацыйнага пікету, прысвечанага 26-ці годдзю аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

У Слоніме мясцовыя футбольныя фанаты пабіліся з гарадзенцамі

|

Каля 60 заўзятараў сышліся сценка на сценку на плошчы Леніна, піша Газета Слонімская

Бойка скончылася за 10 хвілін, на месцы застаўся ляжаць акрываўлены хлопец, якога пазней забрала хуткая дапамога.

Барацьба за Кубак Беларусi i за пуцёўку ў Лiгу Еўропы

|

Сёння адбудуцца паўфінальныя матчы Кубка Беларусі 2011/12 гадоў. Нагадаем цяперашнiя паўфінальныя матчы: у Гродне «Нёман» прымае «Мінск», а ў Наваполацку «Нафтан» – «Гомель».

Гарадзенскіх праваабаронцаў затрымалі на мяжы

|

Інцыдэнт адбыўся 22 красавіка на беларуска-літоўскай мяжы падчас вяртання Уладзіміра Хільмановіча і Віктара Сазонава з Вільні. Дагляд машыны і актывістаў доўжыўся каля пяці гадзін і скончыўся канфіскацыяй праваабарончай літаратуры ды дыскаў.

Эпісталярны эпас Ларысы Геніюш прэзентавалі ў Воўпе

|

 Прэзентацыя кнігі “Лісты з Зэльвы” з выдавецкай серыі “Гарадзенская бібліятэка” адбылася 21 красавіка ў Ваўпянскай сярэдняй школе. Выданне прадставілі Міхась Скобла і Сяргей Чыгрын.