Сярэдняя дэкадная тэмпература ў Гродне чакаецца на 5 градусаў вышэй за норму
27 красавіка ўначы чакаецца +6…+11, невялікая воблачнасць, без ападкаў, вецер паўднёвы 3-8 м/с.
Днём пацяплее да +20…+25.
У суботу, паводле Гроднааблгідрамету, дзённыя тэмпературы ў Гродне падымуцца да +22…+27, без ападкаў.
Такое надвор’е захаваецца і ў нядзелю.
30 красавіка па поўначы Гродзенскай вобласці чакаюцца кароткачасовыя дажджы, магчымыя навальніцы. Тэмпература паветра ўначы +9…+14, днём 22-27 градусаў цяпла.
1 мая таксама прагназуюцца кароткачасовыя ападкі, начныя тэмпературы ў межах +8…+13, дзённыя +20…+25.
Здымак з сайта http://community.livejournal.com