Барацьба за Кубак Беларусi i за пуцёўку ў Лiгу Еўропы

|

Уладальнік Кубка Беларусі згуляе ў Лізе Еўропы. Гэта значыць шанцы выступіць у Еўракубку ёсць у «Нёмана», «Мінска» і «Нафтана»; у «Гомеля» пуцёўка ў ЛЕ ўжо прысутнічае. Калі уладальнікам нацыянальнага Кубка становіцца «Гомель», то аўтаматычна ў ЛЕ трапляе каманда, якая заняла ў тым годзе чацвёртае месца ў Вышэйшай Лізе. А гэта мінскае – «Дынама». Але ўдзельнікі паўфіналу так проста не здадуцца. Бітва будзе сур’ёзная.

 

Пры валоданні Кубка любы з гэтых клубаў стартуе з другога кваліфікацыйнага раўнда. Гэта азначае, што сярод супернікаў беларусаў (па стане на сённяшні дзень, бо еўрапейскія чэмпіянаты яшчэ працягваюцца), могуць апынуцца такія клубы, як маскоўскі «Лакаматыў», польскі «Лех» Сяргея Крыўца, пашумелы ў Лізе Чэмпіёнаў «АПОЭЛ», «Русенборг», пльзеньская «Вікторыя» і іншыя.

 

Такім чынам, у 18-30 прыходзім на стадыён ЦСК «Нёман» і падтрымліваем свой клуб: падтрымка родных трыбун «Нёмана» павінна адыграць вялікую ролю ў матчы.