У Гродзенскай вобласці засталося 128 жыхароў, старэйшых за 100 гадоў

|

Стогадовы рубеж перакрочылі  466 жанчын і 79 мужчын. 12 беларускіх жанчын пражылі ўжо больш за 110 гадоў.

 

Колькасць доўгажыхароў у Гродзенскай  вобласці традыцыйна большая, чым у іншых рэгіёнах Беларусі.

 

У Брэсцкай вобласці на 1 красавіка пражывалі 89 доўгажыхароў, у Мінскай – 84, у Віцебскай – 79, у Гомельскай – 62, Магілёўскай – 52, у Мінску – 51 чалавек.

 

Доўгажыхароў у Беларусі менее з кожным месяцам.

Па звестках на кастрычнік 2011 года геранталагічны рэйтынг выглядаў такім чынам: Гродзенская вобласць – 134 ( у 2010 годзе было 153 доўгажыхары, у красавіку 2009 года – 150).

Мінская вобласць – 87 чалавек (2010 год – 106, 2009г. – 114), на трэцім месцы – Брэсцкая – 82 чалавекі (88 у 2010 годзе, у 2009 – 102), на чацьвёртым – Гомельская вобласць, дзе пражывае 76 (у 2010 г. было 85 чалавек) доўгажыхароў, на пятым – Віцебская – 66 (у 2010 – 72).

На Магілёўшчыне доўгажыхароў было 60 (у пазамінулым годзе – 68).

У Мінску жылі 55 чалавек, старэйшых за 100 гадоў.

 

Здымак з сайта http://www.ng.ru