Датэрміновае галасаванне па знаёмым сцэнары
Учора ў Беларусі пачалося датэрміновае галасаванне за кандыдатаў у прэзідэнты краіны. З розных куткоў горада і вобласці даходзілі паведамленні пра факты прымусу людзей галасаваць да 19 снежня.
Учора ў Беларусі пачалося датэрміновае галасаванне за кандыдатаў у прэзідэнты краіны. З розных куткоў горада і вобласці даходзілі паведамленні пра факты прымусу людзей галасаваць да 19 снежня.
Гарадзенскія ўлады запэўніваюць, што ані рэканструкцыя раёну гістарычнай забудовы Гродна “Новы Свет”, ані рэканструкцыя Румлёўскага Парку не адбудуцца без грамадскага абмеркавання.
Рэдзька са шмальцам, сёрбанка са свежых грыбоў, мясны прыварак, рыба па-гультайску, ліповая настойка – разам пад 150 унікальных рэцэптаў беларускіх страваў і напояў пад адной вокладкай!
У паштовых скрынях многіх гарадзенцаў учора з’явілася паштоўка ад прэзідэнта краіны. “Вместе мы добьёмся большего!” – абяцае фаварыт блізкіх прэзідэнцкіх выбараў на адваротным баку паштоўкі.
Сярод дзесяці лаўрэатаў Пятага фартэпіяннага конкурса, які ўчора завяршыўся ў гродзенскім музычным каледжы, тры студэнткі гэтай навучальнай установы.
Гродзенскае лясніцтва ўзмацняе ахову ляснога фонда напярэдадні навагодніх святаў.
У перадсвяточны час колькасць беларусаў, якія імкнуцца выехаць за мяжу павялічылася на 20%.
Памежнікі раюць абмінаць “Брузгі”і “Каменны лог” і карыстацца меньш папулярнымі пунктамі пропуска.
У аддзеле транспарта і камунікацый Гродзенскага аблвыканкама падцвердзілі, што кантралёры атрымалі ўказанне часова не правяраць білеты на праезд у дзяцей школьнага ўзросту.
А хутка школьнікі змогуць ездзіць бясплатна на законных падставах.
Заўтра ў Лідзе пройдзе першы злёт машыністаў беларускай чыгункі.
Яго ўдзельнікамі стануць больш за 160 машыністаў з 17 беларускіх лакаматыўных дэпо, кіраўніцтва беларускай чыгункі, прадстаўнікі міністэрства транспарта і камунікацый і Гродзенскага аблвыканкама.
На Воранаўшчыне збіраюцца стварыць цэнтр настальгічнага юдэйскага турызму.