Елкі бяруць пад ахову

|

Як паведаміў “Твайму стылю” інжэнер па ахове лесу Аляксандр Іваніцкі, бліжэй да выходных супрацоўнікі лясніцтва супольна з інспекцыяй аховы расліннага і жывёльнага свету пачнуць ладзіць рэйды, каб прадухіліць незаконную вырубку елак.

На пад’ездах да Гродна будуць дзяжурыць супрацоўнікі ДАІ, у задачу якіх уваходзіць праверка аўтамабіляў, якія патэнцыйна могуць перавозіць нелегальна высечаныя дрэвы.

Паводле Аляксандра Іваніцкага, меры гэта традыцыйныя.

Аднак апошнімі гадамі аматараў бясплатных елачак паменела, гэтаму паспрыялі вялізныя штрафы (ад 350 тысяч да 1 мільёна 750 тысяч рублёў).

У мінулым годзе на гродзеншчыне не было затрымана ніводнага “дравасека”, у пазамінулым – складзены толькі адзін пратакол.

Рэалізацыя елак у Гродне штогод расце. Летась на елачных кірмашах і праз лясгасы ў Гродне прададзены 7000 дрэваў.

Сёлета да продажу рыхтуецца ўжо 10000 елак.