Школьнікі Гродна атрымаюць права на бясплатны праезд

|

З дня на дзень чакаецца падпісанне прэзідэнцкага ўказа пра ўнясенне зменаў у Закон аб ільготах.

Гэтыя змены прадугледжваюць увядзенне бясплатнага праезда для беларускіх школьнікаў і 50% аплаты праезда для студэнтаў і вучняў сярэдне-спецыяльных навучальных установаў.

Па словах чыноўнікаў, усё ўжо ўзгоднена і пытанне знаходзіцца на стадыі вырашэння.

У чаканні зменаў у законе, як мінімум у чатырох беларускіх гарадах (Мінску, Віцебску, Наваполацку, Воршы) бясплатны праезд у грамадскім транспарце для школьнікаў уведзены ўжо на гэтым тыдні.

Ад заўтра бясплатна змогуць ездзіць школьнікі  Ліды.