Самыя вялікія чэргі на выезд за мяжу – у Брузгах

|

Людзі накіроўваюцца ў суседнія краіны ў асноўным за пакупкамі.

Найбольш напружаная сітуацыя на мяжы з Польшчай і Літвой.

“Брузгі” лічацца праблемным пунктам пропуска.

Беларускія памежнікі тлумачаць пастаянныя чэргі на выезд тым, што польская мытня працягвае “італьянскі страйк”, то бок выконваюць усё дакладна па нарматывах, не зважаючы на тое, што колькасць транспарта значна павялічылася.

Дзяржаўны памежны камітэт прапануе турыстам адно: карыстацца іншымі пунктамі пропуска, напрыклад, “Дамачава” і “Бераставіца”.

 

Чэргі  на літоўскім накірунку на “Каменным логу” тлумачацца ўзмацненнем кантролю літоўскіх мытнікаў: робіцца поўны дагляд транспарта і пасажыраў.

У гэтым выпадку памежнікі таксама раюць ехаць у Літву праз іншыя пункты: “Прывалка” і “Беняконі”.

Дзяржаўны памежны камітэт  адрэагаваў на складаную сітуацыю на мяжы тым, што з 10 снежня актуалізуе інфармацыю пра сітуацыю на мяжы на сайце.

Інфармацыя пра колькасць аўто ў чэргах на выезд і ўезд абнаўляецца ў 8.00, 10.00, 12.00, 15.00 і 18.00.

Даведацца пра чэргі на мяжы можна таксама па тэлефоне.