Прэмію “За свабоду думкі” Уладзімір Някляеў ахвяруе музею Быкава
Учора, калі Васілю Быкаву споўнілася б 87 год, у Гродне з’явіліся шыльдачкі ў яго гонар.
Гродзенскія ветэраны, паэты і пісьменнікі сабраліся ў памяшканні грамадскага музея Быкава, каб ушанаваць памяць народнага пісьменніка, які больш за 25 гадоў жыў і працаваў у Гродне.