АЭС – знак бяды для Беларусі
Уласевіч выказвае занепакоенасць прыняццем рашэння аб будаўніцтве АЭС у
Астравецкім раёне без уліку меркавання жыхароў раёна і іншых грамадзян Беларусі.
Ён таксама адзначае адсутнасць публічнага абгрунтавання эканамічнай эфектыўнасці
АЭС і папярэджвае аб небяспецы ўзмацнення эканамічнай і фінансавай залежнасці ад
Расіі ў сувязі з выбарам расійскага пастаўшчыка.
“БелАЭС у расійскім варыянце выканання адназначна не вядзе да энергетычнай, а гэта значыць і эканамічнай бяспекі краіны.
АЭС гэта бясспрэчна эканамічная пастка для Беларусі, таму штоўяўляе сабой вялізную даўгавую яму і прамы шлях да яшчэ большай эканамічнай і палітычнай залежнасці Беларусі ад нашага ўсходняга суседа“, гаворыцца ў звароце.
Лідар ініцыятывы патрабуе даць прававую ацэнку прынятаму Саветам бяспекі рашэнню аб будаўніцтве АЭС на прадмет адпаведнасці канстытуцыйнай законнасці, таму што яно ўваходзіць у супярэчнасць з абвешчаным у Канстытуцыі бяз’ядзерным статусам нашай дзяржавы, а таксама лічыць неабходным знайсці, апублікаваць і абмеркаваць эканамічнае абгрунтаванне мэтазгоднасці будаўніцтва АЭС.
Аўтар звароту заклікае ўлічыць грамадскую думку, урокі Фукусімы і Чарнобыля, а таксама фінансава-эканамічны крызіс у краіне і спыніць будаўніцтва АЭС у Беларусі.
“АЭС для Беларусі гэта знак бяды, гэта страшнае эканамічнае і палітычнае злачынства супраць нашай краіны і яе народа.
І сёння ўсе мы, каму дарагі лёс нашай Айчыны і сваіх нашчадкаў, павінны зрабіць усё для таго, каб спыніць гэтае злачынства“, піша Уласевіч.
Мікалай Уласевіч, былы настаўнік геаграфіі, жыхар вёскі Варняны, што за 4 км ад Астравецкай пляцоўкі, узначальвае мясцовую ініцыятыву супраць будаўніцтва АЭС, створаную ў 2008 годзе.
На фота : Мікалай Уласевіч