У гродзенскіх кінатэатрах адкрыюцца піцэрыі і фітнэс-залы

|

Каб выжыць і заставацца папулярным, кінатэатру сёння недастаткова толькі дэманстраваць фільмы.

Партрэт гарадзенскага парушальніка дарожнага руху: не працуе і часта выязджае за мяжу

|

ДАІ Гродзенскай вобласці склала партрэт злоснага парушальніка Правіл дарожнага руху.

Паводле статыстыкі парушэнняў і здарэнняў з цяжкімі наступствамі, каля 40% усіх сур’ёзных парушэнняў на дарозе Гарадзеншчыны здзяйсняюць кіроўцы 1983-1992 гадоў нараджэння.

Ад 2 да 7 гадоў пазбаўлення волі за кантрабанду

|

У Крымінальным Кодэксе Беларусі ў хуткім часе можа з’явіцца новы артыкул, які прадугледжвае пакаранне за “Перамяшчэнне тавараў праз мытную мяжу Мытнага саюза па-за вызначаных заканадаўствам месцаў альбо ў нявызначаны час”.

Іна Соркіна запрашае гарадзенцаў на “Сустрэчу на Крызе”

|

Першыя ў 2014 годзе гарадзенскія “Сустрэчы на Крызе” правядзе нядаўна звольненая з Гродзенскага ўніверсітэта імя Янкі Купалы гісторык, кандыдат гістарычных навук Іна Соркіна.

Ваўкавыскі пенсіянер-інвалід збіраецца ў дэпутаты, каб змяніць жыццё навокал

|

Івану Андрэйчыку 67 гадоў, ён інвалід з дзяцінства, не мае нагі. Больш за трыццаць гадоў адпрацаваў электрыкам.

Жыве ўдвох з жонкай на ціхай вуліцы ў цэнтры Ваўкавыска і баіцца, што да смерці не паспее сплаціць крэдыт за хату.

У Гродне з’явіцца група падтрымкі для хворых на анкалогію

|

Арганізацыяй груп узаемадапамогі і псіхалагічнай падтрымкі людзей з анкалагічнымі захворваннямі займаецца Беларуская арганізацыя працоўных жанчын.

Майстрыца з Гродна за некалькі гадоў вырабіла 400 лялек

|

З дапамогай нажніц, малатка, скальпеляў, пласкагубцаў і стаматалагічнага інструменту Галіна Жамчужнікава перадае ў ляльках усю палітру чалавечых эмоцый.

Напрыканцы тыдня ў Гродна прыйдзе адліга

|

Пасля надзвычайных халадоў, якія трымаліся 2 тыдні, пацяплее да +4°С.

Чацьвёра загінулі, дзесяць жыццяў выратаваў пажарны апавяшчальнік

|

За мінулыя выходныя на Гарадзеншчыне здарыліся 24 пажара, загінулі 4 чалавекі. Калі б не пажарныя апавяшчальнікі, ахвяраў было б значна больш.

Стартаваў фотаконкурс “Магія дзікай прыроды – 2014”

|

Сайт Вirdwatch.by разам з Гродзенскім абласным аддзяленнем грамадскай арганізацыі “Ахова птушак Бацькаўшчыны” і турыстычнай кампаніяй “PeregrinusCompany” абвяшчае чарговы фотаконкурс “Магія дзікай прыроды-2014”. Здымкі-пераможцы ўпрыгожаць каляндар на 2015 год.