Майстрыца з Гродна за некалькі гадоў вырабіла 400 лялек

|

Кожная лялька мае свой характар і непаўторны выраз твару.

Майстрыца прафесійна занялася вырабам лялек 3 гады таму. Спачатку – з простых анучаў. Цяпер лялькі Галіны Жамчужнікавай сапраўдныя творы мастацтва.

У майстэрню ператварылася ўся кватэра. У духоўцы, дзе ў звычайных сем’ях гатуюць пірагі, запякаюцца рукі-ногі будучых лялек.

Муж майстрыцы, Барыс Жамчужнікаў, дапамагае, чым можа: здабывае матэрыял і бярэ на сябе гаспадарчыя справы.

 

Барыс Жамчужнікаў:

Быць мужам творчага чалавека вельмі складана. Трэба дапамагаць ва ўсім, здабываць матэрыялы, гатаваць ежу. Таму што, калі яна займаецца працай, яе лепш не чапаць.. .

 

У сямейнай калекцыі ўжо больш за 400 лялек, вырабленых рукамі Галіны. Жамчужнікавы паказваюць лялек на выставах, а на майстар-класы збіраюцца і дзеці, і дарослыя.

 

 

Паводле http://www.ctv.by