У Гродне з’явіцца група падтрымкі для хворых на анкалогію

|

У пяці гарадах Беларусі працуе ўжо 7 падобных груп. У бліжэйшыя месяцы з’явяцца яны ў Гродне і Пінску.

Звычайна групы падтрымкі працуюць на базе тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Але наведваюць іх таксама жыхары іншых раёнаў. Напрыклад, на сустрэчы ў Мінск прыязджаюць жанчыны з Барысава, якім таксама патрэбная падтрымка.

 

Кожная група самастойна вызначае перыядычнасць і фармат сустрэч. Напрыклад, у Смаргоні, анкалагічныя хворыя наведваюць заняткі па псіхалагічнай рэабілітацыі.

Звычайна на сустрэчах прысутнічае 8-12 чалавек. Акрамя тэматычных сустрэч, удзельнікі групы разам наведваюць тэатр. Ходзяць на экскурсіі.

 

Паводле старшыні рады ГА “Беларуская арганізацыя працоўных жанчын” Ірыны Жыхар, сутнасць групы ў тым, што яе ініцыятары маюць асабісты досьвед аднаўлення пасля хваробы. У людзей руйнуецца жыццё, узаемаадносіны ў сям’і, і распавесці, як усё пабудаваць наноў можа той, хто сам праз гэта прайшоў.

 

Паводле http://belapan.by   

Здымак http://cs323328.vk.me