Чацьвёра загінулі, дзесяць жыццяў выратаваў пажарны апавяшчальнік
Цалкам згарэў дом у вёсцы Новае Сяло Ваўкавыскага раёна, дзе жыла сям’я з 6 чалавек.
Пажар здарыўся ўначы. Жыхары прачнуліся ад гукавога сігнала апавяшчальніка і выбеглі з дома. Агонь распаўсюджваўся з паддашша. Калі прыехалі выратавальнікі, будынак цалкам ахапіла полымя. Пацярпелыя пакуль жывуць у суседзяў.
У Слоніме апавяшчальнік уратаваў бацькоў з дзецьмі 7 і 11 гадоў. Яны таксама засталіся без жылля.
У доме 84-гадовай пенсіянеркі ў Шчучынскім раёне апавяшчальніка не было. Кватарант прачнуўся ад паху дыму, паспрабаваў уратаваць гаспадыню, але з-за моцнага задымлення не здолеў. Жанчына памерла. Пажар здарыўся з-за неасцярожнага абяходжання з вагнём альбо перакалу печы.
У Краснасельскім ва ўласным гаражы ад апёкаў загінуў мужчына, – падрабязнасці здарэння высвятляюцца. У Гродне гаспадар дома па вуліцы Малахавіцкай стаў ахвярай неасцярожнага палення. З-за перакалу печы здарыўся пажар у вёсцы Малыя Бярозаўцы Шчучынскага раёна. Пажылы гаспадар загінуў.
Паводле http://mchs.gov.by