Ад 2 да 7 гадоў пазбаўлення волі за кантрабанду
Калі вінаваты раней не быў судзімы, прадугледжваецца пакаранне да 2 гадоў, калі судзімы – да трох гадоў пазбаўлення волі. Калі злачынства зроблена арганізаванай групай тэрмін пакарання можа павялічыцца да 7 гадоў.
Пакуль цяжка казаць, ці будзе распаўсюджвацца дадзены артыкул на тых, хто, маючы незадэклараваны тавар, спрабуе скарыстацца “зялёным калідорам”. Але дакладна сюды падпадае дзенасць тых, хто, карыстаючыся ўсялякімі прыладамі, перапраўляе кантрабанду з Беларусі ў Літву і Польшчу па рэках.
Беларускі Крымінальны Кодэкс даўно прадугледжвае пакаранне за кантрабанду. Аднак раней гаворка вялася толькі пра прадметы і каштоўнасці, забароненыя альбо абмежаваныя да ўвозу ў Беларусь і буйныя партыі тавараў коштам 2000 базавых велічынь.
Паводле nv-online.info
Здымак rulez-t.info