Фестываль кіно і музыкі “Кинемо” другі раз пройдзе ў Гродне
Нямое кіно, жывая музыка і свежае паветра гэта формула фестывалю “Кинемо”, які другі раз пройдзе ў Гродне 19-21 чэрвеня. У дворыку Музея гісторыі рэлігіі можна будзе пабачыць еўрапейскую, амерыканскую і савецкую чорна-белую класіку ў суправаджэнні сучаснай беларускай музыкі.