У Гродне гаспадар сабакі збіў мужчыну, які зрабіў яму заўвагу
Пацярпелы вяртаўся дахаты з маленькім сынам. Па дарозе ім трапіўся сабака без намордніка, які напалохаў дзіця. Мужчына зрабіў заўвагу гаспадару жывёлы, той жа ў адказ адрэагаваў неадэкватна – пачалася бойка.
Як паведамілі ў прэс-службе міліцыі Гродзенскай вобласці, мужчына, які зрабіў заўвагу, ужо на пачатку атрымаў моцны ўдар і пасля толькі абараняўся. У яго зламаны палец на руцэ. Гаспадар сабакі сцвярджае, што сапернік сам яго зламаў падчас бойкі.
Распачатая крымінальная справа. У адносінах падазраванага склалі і адміністрацыйны пратакол за тое, што ён гуляў з сабакай без намордніка.