Апошнія дні вясны парадуюць гарадзенцаў цяплом
У суботу, 30 мая, паветра прагрэецца да +24, ноччу абяцаюць +9. Днём магчымы кароткачасовы дождж з навальніцай.
Ападкі прагназуюцца і ў ноч на 31 мая. Днём жа, па прагнозу, будзе цёпла і без ападкаў, да +22. Магчымы парывісты вецер да 14 м/с.
У панядзелак, 1 чэрвеня, паветра прагрэецца да +26. Сіноптыкі прагназуюць, што такая тэмпература пратрымаецца на працягу ўсяго наступнага тыдня.