Рэзідэнты “Comedy Club” дуэт “Соседи” завітаюць у Гродна

|

Фіналісты праекту “Comedy Батл”, кінаакторы і афіцыйныя рэзідэнты “Comedy Club” дуэт “Соседи” завітае ў Гродна 19 жніўня. Піцерскі гумар прагучыць у Начным клубе Movie 60 (Моладзевы цэнтр “Гродна”) ужо другі раз.

“Народны альбом” пакажуць у Беластоку

|

4 верасня ў Падляшскай оперы Беластока тэлеканал “Белсат” ладзіць канцэртную прэм’еру юбілейнай версіі “Народнага альбома”, прымеркаванай да надыходзячага 20-годдзя аднаго за найбольш вядомых і уплывовых беларускіх музычных праектаў, піша nn.by.

Стартавала XXIV пілігрымка Беласток-Вільня. У Гродна паломнікі прыдуць 18 жніўня

|

350 чалавек рушыла раніцай 16 жніўня з Беластока ў Вільню. Яны ўдзельнічаюць у штогадовай пілігрымцы да Маці Божай Вастрабрамскай. У чацвер пілігрымы будуць у Гродне, дзе да іх далучацца мясцовыя вернікі. У Вільні яны будуць 24 жніўня.

Пад Гродна кіроўца аўто абстраляў веласіпедыста з пісталета

|

Мужчына на веласіпедзе ехаў увечары па дарозе ля вёскі Каробчыцы. Ён пачуў за спіной гук аўтамабіля, а потым – рэзкі боль па ўсім целе. Кіроўца аўто стрэліў у яго з пнеўматычнага пісталета, паведамілі ў прэс-службе міліцыі рэгіёна.

У Гродне пашыраецца сетка GPON: хуткі інтэрнэт з’явіцца яшчэ ў амаль 70 дамах

|

“Белтэлекам” працягвае распаўсюджваць аптвалакно ў Гродне, паведамляе сайт кампаніі. Зараз мадэрнізуецца тэлефонная лінія ў асобных дамах у ваколіцах Фолюша, Дзевятоўкі і Вішняўца. Стары медны кабель замяняецца на аптычны. Змяняюцца таксама нумары тэлефонаў.

У Гродне адбудзецца воркшоп «Асабістая справа» для дзяўчат

|

16 жніўня ў рамках праекта «[НЕ] Жаночае справа» стартуе серыя адукацыйных мерапрыемстваў для жанчын. Каманда лектараў пры падтрымцы інтэрнэт-крамы Lamoda наведае Брэст, Гродна, Віцебск, Магілёў і Гомель, дзе правядуць воркшопы аб тым, як запусціць у Беларусі сваю справу, няхай гэта будзе ўласны бізнес або грамадская ініцыятыва. Другі воркшоп пройдзе ў Гродне, у 19:00 18 жніўня.

Цела зніклага таксіста знайшлі ў полі каля Гібуліч

|

У Гродне знайшлі цела таксіста, якога шукалі больш за суткі. Паводле папярэдняй версіі, што яму нанеслі ўдар каменем па галаве, а пасля задушылі. Смерць гарадзенца пацвердзілi cваякi.

Цудоўня запрашае паслухаць “Галасы паэтаў”

|

Паэтычная вечарына з прэзентацыяй дыска “Галасы паэтаў” і музычна-спеўнай часткай адбудзецца 16 жніўня ў этнакраме “Цудоўня”. Удзельнічаюць Таццяна Грыневіч, беларуская паэтка-бардэса, музыка, і Антаніна Хатэнка, пісьменніца-публіцыстка, літаратуразнаўца.

“ВІТ” запрашае на адукацыйны курс для краязнаўцаў

|

Вочна-дыстанцыйны адукацыйны курс для краязнаўцаў будзе адбывацца са жніўня па лістапад 2016 года на базе Платформы дыстанцыйнага навучання грамадскага аб’яднання “ВІТ”. Мэта курса: павышэнне кампетэнцый краязнаўцаў у сферы метадалогіі даследавання і папулярызацыі гісторыка-культурнай спадчыны Гродна і Гродзенскай вобласці.

Шосты этап кубка Гродна па крос-кантры “Тры вярсты” пройдзе ў Пышках

|

Чарговы этап кубка “Тры вярсты” пройдзе 14 жніўня ў Гродне. У алімпійскай дысцыпліне крос-кантры могуць прыняць удзел усе жадаючыя.