Цудоўня запрашае паслухаць “Галасы паэтаў”

|

На дыску – аўдыёзапісы класікаў і сучаснікаў беларускай паэзіі, якія самі чытаюць свае творы. Галасы Якуба Коласа, Ларысы Геніюш, Андрэя Хадановіча, Ніла Гілевіча, Рыгора Барадуліна і іншых можна знайсці пад адной вокладкай.

 

Са слоў укладальнікаў, дыск задуманы як аўдыёдапаможнік для вывучэння беларускай літаратуры ХХ-ХХІ стст., але запісы кранаюць сэрца любога беларуса і аматара па’эзіі.

 

На імпрэзе будзе магчымасць у чарговы раз пераканацца ў тым, што вершы не толькі пішуцца і чытаюцца, але і спяваюцца. З песнямі на вершы беларускіх класікаў выступіць Таццяна Грыневіч.

 

Этнакрама “Цудоўня” месціцца на Вякікай Траецкай, 14, (“Крама Ц”)

Пачатак імпрэзы – ў 19.00

Уваход – кава/гарбата