Палата для невылечна хворых немаўлят адкрыецца ў Гродзенскім доме дзіцяці
Першая ў вобласці паліятыўная палата будзе працаваць у межах праекта грамадскага аб’яднання “Беларускі дзіцячы хоспіс” пры фінансавай падтрымцы Дзіцячага фонда ААН (ЮНІСЭФ).
Тут змогуць атрымаць кваліфікаваную медыцынскую дапамогу і догляд дзеці ад нараджэння да 3-4 гадоў.