На Гарадзеншчыне снег, завеі, па начах да -23ºС
Сёння апоўдні ў Гродне было -7,5º С.
У бліжэйшую ноч чакаецца ў горадзе -6…-8ºС, па вобласці -6…-11ºС.
Днём 12 сакавіка будзе воблачна, снег, на асобных участках дарог галалёдзіца.
Вецер усходні 4-9 м/с.
Тэмпература паветра -3…-5ºС.
13 сакавіка чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор’е, уначы на большай частцы тэрыторыі кароткачасовы снег, на дарогах месцамі галалёдзіца.
Вецер пераменных напрамкаў 4-9 м/с.
Уначы -5…-10°С, пры праясненнях да -13°С, днём -1…-6°С.
14 сакавіка ўначы пераважнга без ападкаў, днём месцамі кароткачасовы снег.
Вецер усходняй чвэрці 4-9 м/с, днём парывы да 14 м/с.
Тэмпература паветра ўначы -8…-13°С, пры праясненнях да -18°С, днём -2…-7°С.
Паводле папярэдняга прагнозу, 15 сакавіка чакаюцца складаныя ўмовы надвор’я.
На большай частцы тэрыторыі Гродзенскай вобласці працяглы снег, месцамі моцны, у многіх раёнах завіруха, узмацненне ветру парывамі да 17 – 22 м/с.
Тэмпература паветра цягам сутак 2…-7°С, па поўначы да 12 градусаў марозу.
16 сакавіка ўначы на большай частцы снег, завіруха, узмацненне ветру да 16-21 м/с.
Днём пераважна без ападкаў.
На дарогах месцамі галалёдзіца.
Тэмпература паветра ўначы -11…-16°С, пры праясненнях да -18°С, днём -4…-9°С.
17 сакавіка пераважна без ападкаў.
Уначы -12…-17°С, пры праясненнях да -18…-23°С, днём -3…-8°С.
Здымак http://i-news.kz