Бел-чырвона-белая Гародня

|

Пасля некалькіх дзён адсутнасці родны горад здзівіў мяне вялікай колькасцю нацыянальнай сімволікі. Ідзеш па вуліцах і бачыш яе ў выглядзе налепак на слупах, скрынях і будынках.

У Лідзе супрацоўнікам крамы выдалі заробкі талонамі

|

Практыку першых постсавецкіх гадоў, калі заробкі на дзяржаўных прадпрыемствах часткова выдаваліся вырабленай прадукцыяй, узгадала кіраўніцтва крамы УКП №1 “Дом Гандлю” ў Лідзе.

У Берштах прадаецца лес

|

Апошні кавалак паляўнічых тэрыторый у Гродзенскім раёне, які пакуль не падзелены паміж арандатарамі, выставілі на продаж.

Памяці Міхала Валовіча

|

1 ліпеня ў вёсцы Парэчча Слонімскага раёна адзначаць чарговыя ўгодкі з дня нараджэння аднаго з кіраўнікоў паўстання 1830-1831 гадоў у Беларусі Міхала Валовіча (1806-1833) і яго паплечнікаў.

Велавяселле ў Гродне: у ЗАГС жаніх, нявеста і госці паедуць на роварах

|

Першае ў гісторыі горада велавяселле адбудзецца 29 чэрвеня.

Вясельны картэж  святочна ўпрыгожаных ровараў стартуе ад дома па пр-ту Касманаўтаў 41а у 13.30 і рушыць па маршруце: Касманаўтаў – аўтавакзал – вул.Кірава – вул.Савецкая.

Іўе: погляд у мінулае

|

У Іўі прайшла навукова-практычная канферэнцыя “Іўеўская зямля – сузор’е народаў, рэлігій і культур”, на якую сабраліся навукоўцы  гістарычнага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, краязнаўцы, мясцовыя жыхары.

Аксана Пачобут распавяла пра сустрэчу з мужам у гарадзенскай турме

|

Жонка амаль 2 гадзіны размаўляла з Андрэем Пачобутам  па тэлефоне праз шкло за кратамі. Дзяцей на спатканне яна вырашыла не браць.

Вольга Стужынская сустрэнецца з гарадзенцамі

|

Сустрэчу з дырэктаркай «Офісу за дэмакратычную Беларусь» (Брусэль) у Гродне 28 чэрвеня ладзіць Таварыства Беларускай Школы ў межах праграмы Еўраклубу.

Банкаматы “Беларусбанка” не будуць прымаць плацяжы за стацыянарны тэлефон і Byfly

|

Прыём плацяжоў на карысць РУП “Белтэлекама” спыняецца з 29 чэрвеня.

Знайдзі 15 хвілін, каб дапамагчы птушкам!

|

Грамадская арганізацыя “Ахова птушак Бацькаўшчыны” просіць усіх неабыякавых ахвяраваць 15 хвілін часу дзеля таго, каб уратаваць беларускіх птушак ад вынішчэння.