Іўе: погляд у мінулае

|

Супрацоўнікі ўніверсітэта распавяліі пра знаходкі, якія ім удалося зрабіць пад час працы ў архівах. У адным з выступленняў быў агучаны такі факт: некалькі стагоддзяў назад на Іўеўшчыне тры яўрэйскія сям’і займаліся сельскай гаспадаркай. І раптам  са свайго месца паднялася Тамара Барадач, ураджэнка Іўеўскага раёна, якая цяпер жыве ў Ізраілі, і сказала, што з’яўляецца нашчадкам адной з гэтых сем’яў. Жанчына  высветліла гісторыю свайго роду да сёмага калена і нават паспрыяла выданню некалькіх кніжак у Ізраілі, дзе распавядаецца ў тым ліку пра гісторыю яе малой радзімы.

 

На канферэнцыі прагучалі цікавыя паведамленні пра вытокі аховы здароўя ў рэгіёне, гісторыю праваслаўя і каталіцкіх касцёлаў у гэтых мясцінах, лёс іўеўскіх татар і габрэяў. Мясцовыя краязнаўцы распавядалі пра тое, як у часы мінулай вайны ў Іўі дзейнічаў дзіцячы дом, пра жыццё іўеўскага святара Ідэльфонса Бобіча.

 

Адзін момант гэтага мерапрыемства мне асабліва запомніўся. У сваім выступленні начальнік аддзела культуры райвыканкама сказаў, што за апошнія гады колькасць сельскіх дамоў культуры і бібліятэк на тэрыторыі раёна скарацілася, аднак якасць адпаведных паслуг не пагоршылася. Аматараў чытання ў аддаленых вёсках цяпер абслугоўвае… бібліёбус.

Не зусім разумею, што гэта такое, аднак рады, што мае землякі не перастаюць чытаць і па-ранейшаму цікавяцца друкаваным словам.

 

Усе матэрыялы канферэнцыі выйдуць асобным выданнем.