У Берштах прадаецца лес
Пачатковы кошт права арэнды – 20,6 мільёны рублёў. Больш за 5000 га леса, палёў і балот знаходзяцца ў раёне Берштаўскага лясніцтва, Скідзельскага лясгаса на мяжы са Шчучынскім раёнам.
Тэрмін арэнды вызначаць на сесіі раённых дэпутатаў.
Паводле юрыдычнага аддзела Гродзенскага райвыканкама, у арэндзе ўжо знаходзіцца 187 тысяч гектараў. Прапануецца набыць таксама 9 азёр, у тым ліку вядомае сярод рыбакоў Малочнае.
Здымак http://www.yarskonline.ru