Памяці Міхала Валовіча
Пасля ўшанавання памяці ўдзельнікаў паўстання адбудзецца прэзентацыя новай кнігі Сяргея Чыгрына “Такі іх лёс”, шахматны турнір і канцэрт.
Для Беларусі параза ў гэтым паўстанні мела скрушлівыя наступствы: закрыццё Віленскага ўніверсітэта, скасаванне Статута 1588 года. Было вырашана, каб ва ўсіх навучальных установах кіраўнікамі былі толькі рускія, павялічаная колькасць гадзін вывучэння рускай мовы, а выкладчык рускай мовы заміж малодшага выкладчыка стаў старэйшым.
Віленская навучальная акруга была паменьшана, вялікая яе частка адышла да Кіеўскай і Беларускай навучальных акруг.
Была ліквідаваная Уніяцкая царква. Для аслаблення ўплыву каталіцкага духавенства, рускі ўрад пастанавіў: ад змешаных шлюбаў каталікоў і праваслаўных (былых уніятаў) дзеці павінны быць праваслаўнымі; кандыдаты на епіскапскія пасады выбіраліся ўрадам; каталіцкія духоўныя асобы без згоды свецкай улады “не мелі права кроку зрабіць з свайго месцазнаходжання”.
Рымскія папы, спачатку Рыгор XIV а потым Пій IX дасылалі свае пратэсты, але ў Расіі не звярнулі на іх увагі і, «як непатрэбны дакумент здалі ў архіў».
Арганізатары – прадстаўнікі Слонімскага згуртавання дэмакратычных сіл – запрашаюць адзначаць угодкі з дня нараджэння Міхала Валовіча усіх ахвотных. Збор удзельнікаў у 10:30 у Слоніме, каля кінатэатра “Мір”.
Пачатак мерапрыемства ў вёсцы Парэчча каля памятнага крыжа ў гонар паўстанцаў у 11 гадзін.