24 і 31 снежня паліклінікі і аптэкі будуць працаваць па суботнім раскладзе

|

У сувязі з пераносам працоўных дзён, у снежні і пачатку студзеня ўстановы аховы здароўя Беларусі зменяць графік працы.

Бэтлеемскі агонь прыбудзе ў Гродна

|

Урачыстая сустрэча агню адбудзецца ў 16 гадзін у катэдральным касцёле.

Адсюль яго развязуць па ўсёй Беларусі і ў Расію.

Святар і фатограф

|

Выстава фотаздымкаў першай паловы 20 стагоддзя адкрываецца 14 снежня ў Шальчынінкаі (Літва).

Зробленыя калісьці праваслаўным святаром Паўлам Валынцэвічам негатывы некалькі гадоў таму выпадкова былі знойдзены ў Ваўкавыску.

Максім Багдановіч падзяліўся сваёй душой

|

Дзень нараджэння паэта святкаваў 12 снежня Музей Максіма Багдановіча ў Гродне. Ажывілі старонкі жыцця Максіма ў літаратурна-музычнай кампазіцыі студэнты Гродзенскага каледжа мастацтваў.

Турэцкая кампанія прапанавала інвестдамову на будаўніцтва Нямноўскай ГЭС

|

Цяпер праект інвестыцыйнай дамовы прапрацоўваецца ў адпаведнасці з беларускім заканадаўствам, паведаміла belta.by .

Данута Бічэль. Новая кніга для Бога і для сябе

|

13 снежня Данута Бічэль  прэзентуе ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры сваю новую кнігу “Іду сцяжынаю да Бога”.

Калядная выстава ў Гродзенскім музеі гісторыі рэлігіі

|

Выстава “Пад Віфлеемскай зоркай” адкрыецца 20 снежня.  На ёй акрамя прадметаў з музейных калекцый з’явяцца прадметы з манастыра Раства Багародзіцы.

З гродзенскіх двароў прыбралі 325 “падснежнікаў”

|

Большасць іх вывезлі самі ўладальнікі.

Гродзенскі лясгас падрыхтаваў на продаж каля 8000 елак

|

Навагоднія дрэвы вырошчваюць на спецыяльных плантацыях і  вырубаюць ва ўзросце 7-8 гадоў.

Фермеры з Лідскага раёна прадавалі мяса ў Расію па дэмпінгавых коштах

|

Два фермеры з дапамогай мінчука незаконна вывезлі з Беларусі свініны на 2,2 мільярды рублёў.