Калядная выстава ў Гродзенскім музеі гісторыі рэлігіі
Выстава зробіць акцэнт на выявах Віфлеемскай зоркі.
Навуковы супрацоўнік Галіна Ханко:
– Манастыр перадаў нам на выставу вельмі цікавыя вырабы з перламутру ў тэхніцы скразной разьбы. Гэта зоркі, зробленыя ў Віфлееме, сувеніры, вырабленыя ад пачатку 20 стагоддзя да нашых дзён: кампазіцыі, абразкі, абразы, шкатулка.
Перламутр – сімвал Дзевы Марыі, айцы Царквы параўноўваюць Дзеву Марыю з ракавінай, – як ракавіна нараджае перліну, так Марыя – Сына Божага.
Для скразной разьбы выкарыстоўваюцца толькі марскія ракавіны цёплых марэй, апрацоўка вельмі складаная. Гэтым займаюцца толькі ў Віфлееме і на Афоне.
З фондаў музея на выставе будуць паштоўкі канца 19 – 20 стагоддзяў з Заходняй Еўропы (Польшча, Англія, Чэхія), прысвечаныя Раству, Евангеллі, гравюры.
Калядная выстава ў Музеі гісторыі рэлігій адкрыецца ў 16 гадзін 20 снежня.
Здымак http://marina-dorih.ru