Гродзенскі лясгас падрыхтаваў на продаж каля 8000 елак
Пасля 20 снежня елкі можна будзе набыць на спецыяльных пляцоўках.
Сёлета іх 9:
-вул.Таўлая (каля крамы паміж вул.Белыя Росы і вул.Малышчынская)
-пр.Кляцкова (каля будоўлі гандлёвага цэнтра)
-БЛК (мінірынак “Фарты”)
-вул.Ліможа (каля “Еўраопта”)
-вул.Горкага (каля крамы “Нарач”)
-вул.В.Соламавай (каля мінірынку “Фолюш”)
-вул.Паповіча (каля крамы “Каскад”)
-вул.Фестывальная (лясгас)
-вул.Суворава 151.
Як распавёў намеснік дырэктара па ідэалагічнай працы Гродзенскага лясгасу Уладзімір Паўлавіч Гарохаў, у апошнія гады напярэдадні Навагодніх святаў лясгас прадаваў па 6300 навагодніх дрэваў. Сёлета наўрад ці попыт будзе большым.
Акрамя таго, у Гродне сваю прадукцыю традыцыйна прадаюць яшчэ і Ваўкавыскі, Шчучынкі і Скідзельскі лясгасы. Усяго па горадзе сёлета з’явіцца да 17 пляцовак продажу елак.
Дрэвы да 1 метра будуць каштаваць 40 тысяч рублёў, ад 1 да 2 метраў – 50 тысяч, вышэйшыя – 80 тысяч. У параўнанні з мінулым годам елкі падаражэлі: летась дрэвы самай папулярнай вышыні ад метра да двух каштавалі 35 тысяч рублёў.
Елачныя кірмашы павінны працаваць з 11 да 20 гадзін без перапынкаў на абед, хаця час гандлю звычайна карэктуецца актыўнасцю пакупнікоў .
Акрамя таго навагоднія дрэвы можна набыць непасрэдна ў лясніцтвах у Гожы, Багушоўцы, Індуры, Сапоцкіне, з 8 да 17 гадзін (абед з 13 да 14).
Здымак http://www.nr2.ru