Святар і фатограф
На выставе “Святар Павел Валынцэвіч (1875-1962) – Жыццё скрозь шкло негатыва” фатаздымкі стогадовай даўніны. 180 шкляных негатываў доўгі час захоўваліся на гарышчы старога дома.
Цудам ацалелыя, яны распавядаюць пра жыццё сям’і святара і беларускіх сялян.
На іх – моманты сялянскай працы і адпачынку, царкоўных і сямейных святаў, будаўніцтва новага дому, інтэр’еры, цэрквы і старажытныя сядзібы, якія на сёння не захаваліся.
Большасць падзей адбывалася ў мястэчку Узмёны (цяпер Віцебская вобласць), дзе пачынаў а.Павел сваё святарскае служэнне, апошнія – у Ваўкавыску, дзе ён жыў у канцы жыцця. Першыя здымкі датуюцца 1900 годам, апошнія зроблены ў 1950-ыя гады, падобна, сынам святара Сяргеем.
Праз гродзенскіх калекцыянераў Ігара Сурмачоўскага і Тадэвуша Зяленскага ўнікальная калекцыя трапіла ў Мінск, дзе зробленая карпатлівая праца па ачыстцы, сканаванні негатываў, узнаўленні імёнаў фатографа і людзей на здымках, чарговасці падзей.
Гісторыю сям’і дапамог аднавіць Мінскі гістрарычны архіў.
Паводле http://www.obzor.lt , http://www.photoscope.by