Бэтлеемскі агонь прыбудзе ў Гродна

|

Бэтлеемскі агонь з беларуска-польскай мяжы прывязуць харцэры.

Прадстаўнікі гэтай моладзевай арганізацыі з усёй Беларусі збяруцца 20 снежня ў Гродне, каб адвезці лампадкі з агнём з Бэтлеему ў свае парафіі.

 

Пробашч катэдральнага касцёла кс. Ян Кучынскі:

 

Гэтай традыцыі ўжо больш за 10 гадоў. Агонь з Бэтлеему называецца Святлом Супакою. У гроце, дзе нарадзіўся Ісус Хрыстос, ён гарыць заўсёды. Напярэдадні свята Божага Нараджэння ад яго запальваюць лампаду і развозяць гэты агонь па ўсім свеце, каб з’яднаць нас усіх у Хрысце. Ініцыятарамі такой традыцыі сталі скаўты з Аўстрыі. Гэты агонь з’яўляецца сімвалам адзінства ўсіх людзей. 

 

Бэтлеемскі агонь будзе гарэць пры алтары гарадзенскай катэдры да 6 студзеня. Кожны можа запаліць ад яго свечку ці лампадку і прынесці дамой.

 

На свята Раства па юльянскім календары гродзенскія каталіцкія святары традыцыйна перадаюць лампадку з Бэтлеемскім агнём у праваслаўны катэдральны сабор.

 

Здымак http://grodnensis.by